Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Жнівень 2016 12:33

Першы тыдзень Летняй школы рускай мовы - 2016 у ГрДУ імя Янкі Купалы: вечар знаёмстваў, экскурсіі па цікавых мясцінах Гродна і майстар-клас

14891 6У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў другі раз стартавала Летняя школа рускай мовы - 2016. Першы тыдзень для 30 замежнікаў выдаўся насычаным і рознабаковым.

2 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё Летняй школы рускай мовы, дзе з прывітальным словам і пажаданнямі ўсяго найлепшага да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілій Васільевіч Сянько. Працягнулася цырымонія вечарам знаёмстваў, дзе нашы госці распавялі пра сябе, свае сем'і і захапленні, а валанцёры падрыхтавалі для замежнікаў святочны канцэрт. Для ўсіх стала вялікім сюрпрызам відэазварот ўдзельніцы Летняй школы рускай мовы - 2015 з Польшчы Эвяліны Макоўскай.

На працягу наступных дзён замежнікі з экскурсіямі пабывалі ў гістарычным цэнтры Гродна, наведалі Барыса-Глебскую (Каложскую) Царкву, тэлерадыёкампанію «Гродна», дзе ўбачылі, як працуюць у прамым эфіры ды-джэі «Радыё Гродна» і даведаліся ад супрацоўніцы тэлерадыёкампаніі Ганны Шыкуць пра тое, як ствараўся музей тэлевізараў і тэлеапаратуры мінулага стагоддзя.

З вялікай цікавасцю замежныя навучэнцы Летняй школы рускай мовы праслухалі лекцыю па культуры Беларусі, якую для іх правёў загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Сяргей Уладзіміравіч Данскіх. Не менш цікавым для гасцей стаў кіналекторый па гісторыі беларускай мультыплікацыі.

А от жа майстар-клас па кававай цаццы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Ларысы Леанідаўны Скварцовай паказаў першыя вынікі вучобы, жыцця і адаптацыі ў Беларусі. Многія слухачы з захапленнем малявалі беларускі арнамент, пісалі на цацках, зробленых сваімі рукамі, словы «Летняя школа», «Гродна», «Беларусь», «Я люблю Гродна».

У канцы тыдня ўдзельнікі Летняй школы рускай мовы пабывалі ў лясным масіве на ўскраіне горада, даведаліся шмат цікавых фактаў аб флоры і фаўне Гродна, убачылі расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу, і навучыліся вымяраць даўжыню дрэў. Гідамі выступілі студэнты-біёлагі Андрэй Смірноў і Бажэна Мазурэк.

На экскурсіі выхаднога дня замежнікі наведалі музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» і сталіцу Беларусі - горад Мінск.